У Бельгіі зарэгістравалі Офіс беларускай палітычнай эміграцыі

У Бельгіі афіцыйна зарэгістраваны Офіс беларускай палітычнай эміграцыі. Як паведаміў тамтэйшы дзяяч Ігар Лазарчук, офіс будзе аказваць дапамогу палітычным эмігрантам і ахвярам палітычных рэпрэсій у цесным супрацоўнцтве з бельгійскімі ўладамі.

Ініцыятары ставяць перад сабою мэту кансалідацыі беларускай дыяспары і захаванне беларускай ідэнтычнасці.

– Сядзіба ў нас будзе ў горадзе Антверпене, таму што тут найбольшая канцэнтрацыя нашых беларускіх палітычных уцекачоў, ветэранаў, удзелнікаў розных палітычных партый. Да таго ж, фінансаванне гэтай сядзібы – гэта будзе рабіць горад Антверпен, ён будзе выдзяляць нам бясплатнае памяшканне, а далей – мы будзем глядзець, дзе нам здымаць памяшканне. У Бруселі існуе офіс "За дэмакратычную Беларусь", які працуе непасрэдна з Еўрапарламентам. Мы працуем тут у Антверпене і ў іншых рэгіёнах Бельгіі больш з палітычнымі эмігрантамі.

Кіраўніком бельгійскага Офіса палітычнай эміграцыі будзе Юрась Жылко, рэпрэсаваны ў Беларусі былы настаўнік і старшыня жодзінскай суполкі БНФ.

Кастусь Бандарук, "Радыё Рацыя"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение