Пачаўся раённы этап конкурса па беларускай мове

Граматыка, літаратура, мова, польска-беларускія культурныя адносіны і веданне традыцый і абрадаў беларусаў Падляшша – гэта тэматычнае поле прадметнага конкурса па беларускай мове.

Граматыка, літаратура, мова, польска-беларускія культурныя адносіны і веданне традыцый і абрадаў беларусаў Падляшша – гэта тэматычнае поле прадметнага конкурса па беларускай мове.

Раённы этап конкурса для вучняў гімназіяў праходзіць у Бельску-Падляшскім. Перамога ў фінале дае вучням пэўныя прывілеі, але, каб дайсці да канца, трэба здабыць адпаведную колькасць балаў, кажа старшыня конкурснай камісіі Валянціна Бабулевіч:

– Каб перайсці ў ваяводскі этап, каб стаць фіналістам конкурсу, трэба набраць 80 працэнтаў колькасці балаў. У школьных элімінацыях патрабавалася 90 працэнтаў. Я цешуся, што гэтыя конкурсы ёсць, бо яны даюць прэстыж беларускай мове. Я думаю, што перш за ўсё важны гэты прэстыж. Гэты конкурс не звальняе з ніякіх экзаменаў, як у выпадку іншых прадметных конкурсаў, напрыклад па англійскай ці рускай мовах, па матэматыцы або польскай мове. Вучань гімназіі, калі ён стане лаўрэатам, можа паступіць у выбраную сабою школу па-за чаргою, без падліку балаў, якія ён сабраў на сваім пасведчанні. Думаю, што многім вучням гэта спатрэбіцца.

Конкурс праходзіць на базе Комплекса школ з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім. Сёлета ў формулу правядзення прадметнага конкурса былі ўведзены пэўныя змены, якія па словах старшыні конкурснай камісіі, настаўніцы беларускай мовы Валянціны Бабулевіч, больш карысныя для вучняў:

– Тэсты на школьныя элімінацыі мы ўжо атрымлівалі з Кураторыі асветы, а не складалі іх самі. Я сама за гэта выступала, таму што з аднаго боку гэта лягчэй для вучня – яму адразу ўказваецца накірунак, у якім пойдзе конкурс ужо з моманту школьных элімінацый. Раней часта здаралася так, што ў час школьных элімінацый тэсты ў розных школах вельмі адрозніваліся ад сябе – у адных школах яны бывалі цяжкія ды амбітныя, а ў іншых вельмі лёгкія. Бывала, што і здольны вучань у адной школе не мог адолець гэты школьны этап, а ў іншай – слабы вучань набіраў неабходную колькасць балаў для пераходу ў наступны этап.

Наталля Герасімюк, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение