Амерыканскія славісты прынялі заяву ў падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі

AATSEEL (Амерыканская асацыяцыя выкладчыкаў славянскіх і ўсходне-еўрапeйскх моваў) заклікае да вызвалення палітвязняў і звяртаецца да Еўрапейскага парламенту і ўраду ЗША, каб тыя прыклалі ўсе намаганні дзеля гэтага.

"Мы асабліва заклапочаныя лёсам Уладзіміра Някляева, вядучага беларускага паэта", — адзначаецца ў заяве. Сваім зваротам міжнародныя славісты далучаюцца да заяваў ПЭН-цэнтраў Беларусі, Літвы, Польшчы, Ісландыі, Маскоўскага саюзу пісьменнікаў. "Мы маем гонар далучыцца да нашых еўрапейскіх калегаў па літаратуры і філалогіі ў закліку да безумоўнага вызвалення іншых беларусаў, якіх Міжнародная Амністыя назвала вязнямі сумлення — Аляксандра Фядуты, Наталлі Радзінай, Ірыны Халіп... Мы разглядаем брутальнае абыходжанне з Уладзімірам Някляевым не толькі як злачынства супраць гуманнасці, але і як жорсткі ўдар, нанесены беларускай літаратуры і культуры", — сказана ў заяве.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение