Беларусы Варшавы пікетавалі польскі МЗС

«Крывавы дыктатар», «Хопіць!», «Свабоду палітвязьням!», «Жыцьцё даражэйшае чым грошы» – з такімі транспарантамі, партрэтамі палітвязняў ды бел-чырвона-белымі сцягамі каля 15 беларусаў, што жывуць у Варшаве пікетавалі Міністэрства замежных справаў Польшчы.
У часе пікету прамаўлялі Франак Вячорка, Сяргей Панамароў ды іншыя, а адзін з арганізатараў акцыі – Сяргей Касцюковіч сказаў Радыё Свабода: «Мэта акцыі – выказаць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі, а другое – данесці праз МЗС Польшчы нашае меркаванне пра санкцыі. Мы чакаем моцных эканамічных санкцыяў супраць рэжыму».

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение