У ЗША памёр грамадскі дзеяч Барыс Данілюк

28 студзеня пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця грамадскі дзеяч Барыс Данілюк.

28 студзеня пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця грамадскі дзеяч Барыс Данілюк.

Барыс Данілюк нарадзіўся 5 красавіка 1923 г. у вёсцы Старыя Дзявяткавічы на Слонімшчыне, ў сям’і святара, удзельніка Слуцкага паўстання Хведара Данілюка.

«За мой непрыхованы беларускі патрыятызм дазнаў і я нямала непрыемнасцяў ад шавіністычных польскіх настаўнікаў і нават паліцыі ў Слоніме і да цяпер не магу дараваць павадарам Грамады, што, замест стварыць партыю на змаганне за веру і зямлю, пайшлі на службу саветам і гэтым далі палякам магчымасць называць усе праявы беларускасці камунізмам», — пісаў ён у успамінах.

Падчас нямецкай акупацыі Б.Данілюк працаваў у беларускай Самапомачы, кіраваў мастацкай самадзейнасцю ў Слоніме, быў спартовым інструктарам СБМ, служыў перакладчыкам пры 48-м Беларускім батальёне, браў удзел У 2-м Усебеларускім Кангрэсе.

У ліпені 1944 г. -- у лістападзе 1943 г. Барыс узяў шлюб з Марыяй Дземідовіч -- сям'я разам з бацькамі была вымушана пакінуць Беларусь.

Да 1950 г. Б. Данілюк жыў у французскай акупацыйнай зоне ў Нямеччыне, вучыўся на інжынера-будаўніка ва ўніверсітэце ЮНРРА ў Мюнхене, быў сябрам Беларускага студэнцкага згуртавання. Браў удзел у З’ездзе беларускіх студэнтаў, што прайшоў у кастрычніку 1947 г. у Марбургу, у Сесіі Рады БНР у Остэргофене (чэрвень 1948). Падтрымаў аднаўленне БАПЦ у чэрвені 1948 г.

Пасля пераезду ў ЗША браў актыўны ўдзел у арганізацыі беларускага царкоўнага і грамадскага жыцця ў Амерыцы.

Уваходзіў у Раду і Кансісторыю Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, кіраваў царкоўным хорам у царкве св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку, з’яўляўся рэдактарам і выдаўцом часопіса «Царкоўны Пасланец».

У расколе БАПЦ у пачатку 1980-х узяў бок прыхільнікаў мітрапаліта Ізяслава і быў актыўным прыхільнікам гэтага кірунку ў беларускім грамадскім жыцці.

***

Грунтоўныя ўспаміны Барыса Данілюка выдрукаваныя ў апошнім нумары"Запісаў БІНІМ" (№ 33).

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение