Беларуская акцыя ў Цюрыху

Пікет з патрабаваннем вызваліць палітзняволеных у Беларусі прайшоў у панядзелак у швейцарскім Цюрыху.

Пікет з патрабаваннем вызваліць палітзняволеных у Беларусі прайшоў у панядзелак у швейцарскім Цюрыху.

Пікет, у якім узялі ўдзел каля 30 чалавек, быў арганізаваны супольна праваабарончымі арганізацыямі “Міжнародная амністыя” і Libereco – партнёрства за правы чалавека. Акцыя была таксама падтрыманая швейцарска-нямецкім ПЭН-Цэнтрам, швейцарскай арганізацыяй Міжнароднай цывільнай службы, моладзевымі арганізацыямі.фота: libereco