У Варшаве дамагаюцца вызвалення Ірыны Халіп

У Варшаве пачаўся збор подпісаў за вызваленне з вязніцы маці трохгадовага Данілы Саннікава – Ірыны Халіп.

У Варшаве пачаўся збор подпісаў за вызваленне з вязніцы маці трохгадовага Данілы Саннікава – Ірыны Халіп.

Відэаканфэрэнцыя з маці Ірыны Халіп (на экране): Малгажата Гасеўска, Юля Бандарэнка, Зьміцер Бародка

Відэаканферэнцыя з маці Ірыны Халіп (на экране): Малгажата Гасеўска, Юля Бандарэнка, Зміцер Бародка

Малгажата Гасеўска, былая дэпутатка Сейму Польшчы, а цяпер старшыня фундацыі “Наша Салідарнасць” звярнулася да прысутных на варшаўскай прэс-канферэнцыі 24  студзеня з заклікам назбіраць як мага болей подписаў пад адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, у якім кіраўніка Беларусі заклікаюць вызваліць усіх затрыманых у сувязі з падзеямі 19 снежня, “а ў прыватнасці маці Данілкі Ірыны Халіп, а да часу вызвалення пакінуць хлопчыка пад наглядам дзядулі і бабулі, даць магчымасць Даніку часцей кантактаваць з бацькамі”. “Бабуля Данілкі атрымала часовую згоду на апякунства над ім, але мы не ведаем, ці не прыйдуць заўтра “ветлівыя спадары” ды не скажуць, што яна недастаткова маладая ці недастаткова здаровая, каб гэта рабіць. Таму мы вырашылі накіраваць адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку, пад якім падпісаліся знаныя асобы – журналісты, акторы, музыкі”. Сярод падпісантаў сусветнавядомая рэжысёрка Агнешка Холанд, папулярная спявачка Эва Бэм, знаны рэпарцёр Дарыюш Багаткевіч ды іншыя. Прысутныя наладзілі відэазлучэнне з бабуляй Даніка – Люцынай Бяльзацкай, а ў канферэнцыі ўзяў удзел Зміцер Бародка – давераная асоба А.Саннікава. Фундацыя “Наша Салідарнасць” збірае таксама сродкі для падтрымкі беларускіх палітвязняў на адмысловы рахунак 41 1020 1156 0000 7002 0113 14 65 (банк PKO BP SA). Партнёр акцыі – тэлебачанне Белсат.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение