У Кіеве збіралі подпісы ў падтрымку беларускіх журналістаў

Подпісы ў падтрымку беларускіх журналістаў збіралі ўчора ў Кіеве на фотавыставе "Пад PRESSам". Як паведаміў Еўрарадыё каардынатар руху "Стоп цэнзуры!" Арцём Сакаленка, іх плануецца перадаць украінскаму амбасадару ў Беларусі. Дарэчы, подпісы збірала Леся Ганджа, аналітык месячніка "Телекритика".

Рух "Стоп цэнзуры!" і грамадзянская кампанія "Новы грамадзянін" выступілі з заявай, у якой запатрабавалі вызвалення беларускіх калегаў, спынення ганенняў і запалохванняў журналістаў, забеспячэння права на свабоднае выказванне думак, а таксама на атрыманне, захоўванне і распаўсюд інфармацыі.

"Мы, украінскія журналісты і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, патрабуем вызвалення з-пад варты нашых беларускіх калегаў, спынення прыгнёту, ганенняў і запалохванняў журналістаў, забеспячэння права на свабоднае выказванне думак, а таксама атрыманне, захоўванне і распаўсюд інфармацыі” , - падкрэсліваецца ў заяве. Акрамя таго, яго аўтары лічаць недапушчальным правядзенне ператрусаў, а таксама канфіскацыі абсталявання і носьбітаў інфармацыі, і патрабуюць вярнуць беларускім журналістам іх маёмасць.

"Еўрарадыё"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение