Асацыяцыя польскіх журналістаў заклікае вызваліць Барыса Гарэцкага

Галоўная ўправа Асацыяцыі польскіх журналістаў у чарговы раз выступіла з заявай супраць парушэнняў свабоды слова ў Беларусі і рэпрэсіяў у дачыненні да беларускіх журналістаў.

Мы салідарныя з Барысам Гарэцкім, Анджэем Пачобутам, Ірынай Халіп і калегамі з Радыё Рацыя, – чытаем у заяве ўправы Асацыяцыі польскіх журналістаў.

Заклікаем да неадкладнага вызвалення беспадстаўна затрыманага і асуджанага Барыса Гарэцкага, – распаўсюджаную сёння заяву падпісала старшыня асацыяцыі Крысціна Макрасінская:

– Некаторыя з тых, хто пачуе гэты заклік, будуць прыкідвацца, што яго не чуюць. Я думаю, што значна горш было б, калі б мы ўвогуле не падалі свой голас – у гэтым выпадку не было б і следу, што нехта зрэагаваў. А так, мы адазваліся. Мы не разлічваем на тое, што нехта скажа "Так, я пачуў і перажываю". Сваім голасам мы далучаемся да галасоў усёй Еўропы – будзе такі момант, што гэта перастане трапляць у вакуум.

Журналіст "Радыё Рацыя" быў затрыманы 17 студзеня, 18 студзеня яго асудзілі на 14 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу на плошчы Незалежнасці 19 снежня. На волю Барыс Гарэцкі мае выйсці 30 студзеня.

Зміцер Косцін, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение