Актывістка з Тунісу: Беларусы, мы з вамі!

У цэнтры Берліна каля Брандэнбурскай брамы і перад беларускай амбасадай акцыю салідарнасці з беларускімі дэмакратамі падтрымалі ўкраінцы, расейцы, немцы, і да акцыі далучылася актывістка з Тунісу Умайма Гануні.

Умайма Гануні

Умайма Гануні

У Тунісе днямі у выніку вулічных акцыяў пратэсту быў зрынуты прэзідэнт Бэн Алі, які кіраваў краінай 23 гады. Актывістка з Тунісу звярнулася да беларусаў:

"Людзі ў Беларусі, вы можаце зрабіць гэта! Мы здолелі гэта зрабіць, гэта здарылася некалькі дзён таму ў Тунісе, і вы можаце выйграць таксама! Вы можаце зрынуць дыктатара, гэта лёгка. Проста будзьце салідарныя, не будзьце эгаістычнымі, не будзьце раўнадушнымі, гэта тычыцца кожнага з вас. Не кажыце -- у мяне усё добра, дыктатура закране рана ці познага кожнага. Падтрымлівайце адзін аднаго, будзьце як адно цэлае - як мы былі. Мы ўсе на вуліцах адчувалі сваю еднасць, не мелі значэння ні палітычныя партыі, ні рэлігія, ні ідэалогія. Проста людзі і ўсе разам за сваю краіну, каб зрынуць дыктатара".

"Радыё Свабода"