Акцыя салідарнасці з Беларуссю прайшла ў Празе

19 студзеня ў чэшскай Празе прайшла акцыя салідарнасці зь беларускімі палітзняволенымі і пацярпелымі пасля выбараў 19 снежня. Арганізавала пратэст моладзевая фракцыя Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі пры падтрымцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Чэхіі.

Падчас акцыі быў зачытаны зварот арганізатараў акцыі ў беларускае пасольства. Гучалі словы салідарнасці з пацярпелымі ад хвалі рэпрэсій у Беларусі. Гэта акцыя – першая з шэрагу запланаваных Міжнародным саюзам сацыялістычнай моладзі ECOSY. Кампанія будзе праводзіцца каля беларускіх амбасадаў па ўсёй Еўропе.

"Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение