Акцыя салідарнасці ў Стакгольме

У шведскай сталіцы адбылася акцыя салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі. У ёй прынялі ўдзел палітычныя і грамадскія дзеячы Швецыі, сваякі абвінавачаных у “арганізацыі масавых беспарадкаў” 19 снежня ў Мінску, беларускія палітыкі.

У шведскай сталіцы адбылася акцыя салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі. У ёй прынялі ўдзел палітычныя і грамадскія дзеячы Швецыі, сваякі абвінавачаных у “арганізацыі масавых беспарадкаў” падчас акцыі апазіцыі ў Мінску 19 снежня, беларускія палітыкі — у прыватнасці, экс-кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года Аляксандар Казулін і былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч.

Пра хаду акцыі расказала адна з яе ўдзельніц, журналістка Вольга Класкоўская. Яе брат Аляксандар Класкоўскі ўжо месяц знаходзіцца ў СІЗА КДБ і абвінавачваецца ў “арганізацыі масавых беспарадкаў”:

“За апошні час гэта, бадай, адна з самых масавых акцый, што адбыліся ў Швецыі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. У акцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі шведскіх уладаў, бачыла парламентароў Швецыі, а таксама прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў гэтай краіне. Былі і госці з Беларусі — Аляксандар Казулін і Станіслаў Шушкевіч. Дарэчы, да пачатку акцыі ў іх была сустрэча ў шведскім парламенце, дзе таксама ўздымалася беларускае пытанне. Галоўны матыў усіх сённяшніх выступаў — гэта, вядома, падтрымка палітвязняў у Беларусі і што можа зрабіць Швецыя, каб рэальна дапамагчы Беларусі і спыніць там рэпрэсіі. У гэтым звязку, дарэчы, неаднойчы гучала такая прапанова як санкцыі супраць вінаватых у развязванні рэпрэсіяў, а на гэтым тле — больш істотная падтрымка дэмакратычнай супольнасці, перадусім, вязняў і іх сем’яў. А дэпутат парламенту Крысціян Хольм наўпрост мне сказаў, што будзе ўздымаць пытанне перад урадам пра адлічаных беларускіх студэнтаў, якія маглі б працягнуць навучанне ў Швецыі”.

Аляксандар Казулін і Людміла Класкоўская

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение