У Варшаве з-за пікету зачынілася беларускае консульства

Сотні палякаў выказалі ў сераду ўвечары салідарнасць зь беларускімі палітвязнямі ды прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці.

Сотні палякаў выказалі ў сераду ўвечары салідарнасць зь беларускімі палітвязнямі ды прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці.

У Варшаве пікет каля амбасады Беларусі працягваўся аж 6 гадзін — ад 13 да 19 мясцовага часу. Пікетоўцы трымалі партрэты палітвязняў Насты Палажанкі, Ірыны Халіп, Наталлі Радзінай, Міколы Статкевіча, Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Аляксандра Класкоўскага ды іншых. "У адказ на зварот удзельнікаў акцыі да беларускіх дыпламатаў з заклікам неадкладна вызваліць палітвязняў тыя не прыдумалі нічога лепшага, як зачыніць консульства, заявіўшы прыкладна 20 палякам, якія прыйшлі па беларускія візы, што пікетоўцы блакуюць іхную працу і пакуль пікет не скончыцца, консульства працаваць не будзе", — кажа адзін з удзельнікаў акцыі Сяргей Касцюковіч. Пры гэтым, паводле іншага пікетоўца Ігара Крыштона, польскія грамадзяне з разуменнем паставіліся да патрабаванняў удзельнікаў акцыі. "Прамарнаваўшы так людзей да 17 гадзіны, працаўнікі консульства адчынілі сваю ўстанову, і тым, хто застаўся і вытрымаў іх глупства, неяк позна ўвечары спрабавалі дапамагчы", — кажа спадар Крыштон. Між тым у Кракаве каля 200 чалавек прайшлі ў маршы салідарнасці зь Беларуссю ад помніка Тадэвушу Касцюшку да помніка Адаму Міцкевічу, што на рынкавай плошчы. Удзельнікі акцыі неслі транспарант з надпісам "Вызваліць палітвязьняў", скандавалі "Жыве Беларусь", "Беларусь без Лукашэнкі!". Каля помніка Міцкевічу кракаўскія студэнты агучылі прозвішчы беларускіх палітвязняў. У Любліне таксама адбыўся марш праз цэнтар горада.

“Радыё Свабода”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение