Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў французскім Бардо

19 студзеня ў французскім Бардо ладзілася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. А 17-й гадзіне паўтара дзясятка людзей выйшлі на цэнтральную плошчу з партрэтамі зняволеных ды бел-чырвона-белым сцягам з надпісам “Салідарныя з Беларуссю”.

Французскія студэнты, а таксама студэнты, што вучацца па абмене, беларусы, якія зараз знаходзяцца ў Бардо, прадстаўнік міжнароднай арганізацыі “Amnesty International” сабраліся ў цэнтры горада дзеля таго, каб запаліць свечкі ў гонар 32 асобаў, якім прад'яўлена абвінавачванне, выказаць сваю падтрымку і салідарнасць з сем'ямі зняволеных. У ходзе акцыі раздавалі ўлёткі, мэтай якіх было інфармаванне людзей аб тым, што адбываецца ў Беларусі пасля 19 снежня.

Самі ўдзельнікі акцыі зазначаюць, што рэпрэсіі, якія адбываюцца ў Беларусі, падаюцца ім нечым неверагодным у Еўропе XXI стагоддзя.

19 студзеня падобныя акцыі адбыліся таксама ў ЗША, Швецыі, Літве ды Чэхіі. У гэты дзень “споўніўся” месяц з моманту, як большасць падазраваных паводле крымінальнай справы аб масавых беспарадках знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Аліна Таранік, Бардо


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение