Удзельнікі акцыі салідарнасьці ў Вільні прасілі цуду для Беларусі

У сераду апоўдні прадстаўнікі літоўскіх моладзевых арганізацый зладзілі акцыю салідарнасці на Катэдральным пляцы ў Вільні вакол славутай "Пліткі цудаў".

У сераду апоўдні прадстаўнікі літоўскіх моладзевых арганізацый зладзілі акцыю салідарнасці на Катэдральным пляцы ў Вільні вакол славутай "Пліткі цудаў". Так былі прыгаданыя падзеі 19 снежня, калі пасля выбараў беларускія ўлады жорстка разагналі мірны пратэст прыхільнікаў дэмакратыі.

Фота: delfi.lt

Фота: delfi.lt

Прадстаўнікі розных моладзевых арганізацый зачыталі звароты да ўстановаў Літвы і Еўразвязу з заклікам ужыць канкрэтныя захады для дапамогі беларускім апазіцыянерам, якія апынуліся ў цяжкім становішчы.Сімвалічна кожны зварот чытаўся як жаданне, з надзеяй, што голас моладзі будзе насамрэч пачуты і становішча ў Беларусі зменіцца да лепшага.Паводле аднаго з арганізатараў акцыі Лютаўраса Гуджынскаса, нядаўна адзначалася 20-годдзе змагання за свабоду Літвы 1991 года, таму літоўцы не забыліся, што значыць гвалт супраць мірных людзей, якія бароняць сваю свабоду, і што значыць урэшце гэтую свабоду адваяваць. "Таму мы мусім як ніколі цвёрда падтрымаць беларусаў, якія змагаюцца за асноўныя грамадзянскія правы і дзеля гэтага рызыкуюць нават сваім жыццём. Хто ведае, можа і беларусы калі-небудзь зазнаюць сапраўдны цуд", - спадзяецца Л.Гуджынскас.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение