Славацкая моладзь начапіла замок на беларускае пасольства

Славацкая моладзевая арганізацыя "Народная дэмакратычная моладзь" правяла буйную акцыю ў падтрымку Насты Палажанкі. Як паведаміў актывіст НДМ Юрай, ля беларускага пасольства ў Браціславе сабралася каля 50 сяброў арганізацыі.

Акцыя распачалася з сімвалічнага замыкання беларускай амбасады: актывісты на 15 хвілін павесілі на дзверы вялікі замок. Пасля гэтага маладзёны паспрабавалі перадаць ліст у абарону Насты Палажанкі супрацоўнікам. Самога амбасадара ў будынку не было, а іншыя супрацоўнікі адмовіліся выходзіць нават пасля таго, як юнакі пачалі скандаваць і свісцець у свісцёлкі. Супрацоўнікі ў адказ закрылі фіранкі на вокнах.

Пасля гэтага актывісты НДМ грамадою рушылі ў Міністэрства замежных спраў, дзе ў маладзёнаў адбылася сустрэча з Генеральным сакратаром Міністэрства, які ў прысутнасці маладзёнаў звязаўся з амбасадарам Славакіі ў Мінску і наказаў яму пільна адсочваць сітуацыю і па магчымасці наведаць Насту Палажанку ў Амерыканцы.

Пра акцыю паведамілі чатыры тэлеканалы і Славацкае радыё.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение