У Беластоку адбылося беларуска-польскае калядаванне

У беластоцкім кіно "Форум" адбыўся супольны беларуска-польскі канцэрт "Крэсавае калядаванне з Рубежам". Выканаўцы не толькі спявалі калядкі, але таксама дэманстравалі запамінальныя вакальныя і танцавальныя кампазіцыі.

У беластоцкім кіно "Форум" адбыўся супольны беларуска-польскі канцэрт "Крэсавае калядаванне з Рубежам". Выканаўцы не толькі спявалі калядкі, але таксама дэманстравалі запамінальныя вакальныя і танцавальныя кампазіцыі.

Сярод выступоўцаў – гурты "Анжаліка" і "Сонечныя прамяні" з Ліды, хор "Меладыйка" з пачатковай школы № 34 у Беластоку. Уразіў гасцей імпрэзы таксама яркі выступ заслужанага аматарскага танцавальнага калектыва з Абухава "Лялечкі".

Распавядае галоўны спецыяліст па народнай творчасці ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Людміла Лебедзь:

– Каляды, Новы год – гэта найперш весялосць і падарункі. А "Лялечкі" яны адпавядаюць сваёй назве, у іх усе танцы з лялькамі, цацкамі, дзіцячымі забаўкамі. Яны сваё натхненне, радасць дараць гледачам, таму што радасць – гэта і ёсць галоўны складнік калядных святаў.

Сярод арганізатараў супольнага калядавання – таварыства дапамогі "Рубеж". Па словах яго старшыні Ёзэфа Кулікоўскага, такія імпрэзы садзейнічаюць наладжванню супрацоўніцтва паміж суседзямі:

– Мы хочам наладзіць супрацоўніцтва, каб яны да нас ездзілі, і мы да іх. Мы паклалі гэтаму пачатак, і будзем надалей пашыраць гэтую праграму.

Беларуска-польскае калядаванне завершылася супольнымі спевамі, а маладыя выканаўцы атрымалі салодкія падарункі.

Яна Запольская, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение