Беларускі мастак атрымаў Рыцарскі Крыж ордэна Адраджэння Польшчы

Беларускі мастак  з Польшчы Лявон Тарасевіч 17 студзеня атрымаў Рыцарскі Крыж ордэна Адраджэння Польшчы. Як паведамляе газета Kurier Poranny, узнагароду Тарасевічу ў кракаўскім Вавелі ўручыў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.

Беларус атрымаў узнагароду за выбітны ўнёсак у нацыянальную культуру Польшчы, за дасягненні ў галіне мастацкай творчасці і выкладчыцкай дзейнасці. Акрамя Тарасевіча, узнагароды з рук прэзідэнта атрымаў шэраг іншых прадстаўнікоў культуры Польшчы. Тарасевіч — адзін з самых вядомых мастакоў, якія жывуць у Польшчы. Ён удзельнічаў у заснаванні штогадовага беларускага фэсту "Басовішча". Раней Тарасевіч ужо атрымліваў узнагароду імя Яна Цыбіса, узнагароду Фундацыі Зоф'і і Ежага Навасельскіх, Вялікую ўзнагароду Фонду культуры "За істотны ўнёсак у класічны жывапіс і мастацтва ўвогуле" і пашпарт газеты "Polityka".

"Еўрарадыё"