У Празе патрабавалі вызваліць беларускіх палітвязняў

Акцыя з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітзняволеных і спыніць хвалю рэпрэсій прайшла 14 студзеня ў Празе. На Вацлаўскай плошчы ў цэнтры чэшскай сталіцы сабраліся больш за сотню людзей, было шмат бел-чырвона-белых сцягоў.

Акцыя з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітзняволеных і спыніць хвалю рэпрэсій прайшла 14 студзеня ў Празе. На Вацлаўскай плошчы ў цэнтры чэшскай сталіцы сабраліся больш за сотню людзей, было шмат бел-чырвона-белых сцягоў.Прадстаўнікі беларускай дыяспары расказвалі пра апошнія падзеі ў Беларусі, таксама выступалі чэшскія дысідэнты. На вялікім экране паказалі фільм пра паслявыбарчыя падзеі.Людзі падпісвалі петыцыю да чэшскіх уладаў, з заклікам патрабаваць вызвалення беларускіх палітвязняў, увесці бясплатныя візы для беларусаў і дапамагаць грамадзянскай супольнасці і незалежным медыям Беларусі.Адна з удзельніц акцыі, Кацярына, трымала на вышываным ручніку хлеб і ваду. Яна, як і некаторыя іншыя людзі, мела прымацаваны партрэт Мікалая Статкевіча з надпісам "Не памірай!". Людзі тлумачылі, што такім чынам хочуць прыцягнуць увагу да становішча кандыдата ў прэзідэнты, які амаль месяц трымае ў зняволеньні галадоўку.Галоўны лозунг акцыі быў напісаны па-чэшску на 6-метровым палотнішчы -- "Еўропа, не даруй мінскую кроў!"

Алена Ціхановіч, "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение