19 студзеня - дзень салідарнасці з беларусамі

19 студзеня ў розных краінах свету адбудуцца акцыі салідарнасці з беларускім народам.
19 студзеня ў розных краінах свету адбудуцца акцыі салідарнасці з беларускім народам.

Роўна праз месяц пасля крывавага разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў беларусы замежжа і проста неабыякавыя людзі правядуць акцыі ў падтрымку ахвяраў рэпрэсій і будуць пратэставаць супраць хвалі гвалту, фальсіфікацый і хлусні, якая захліснула Беларусь.

Як паведамілі актывісты з Кракава, студэнты кракаўскіх ВНУ арганізуюць спецыяльную акцыю ў гэты дзень.

Таксама 19-га Беларускі свабодны тэатр, Amnesty International і Public Theater у Нью-Ёрку праводзяць акцыю пратэсту «Free Belarus», у якой возьме ўдзел тэатральная супольнасць Нью-Ёрка. Акцыя адбудзецца з 12-й да 13-й. Пра месца правядзення жыхары Нью-Ёрка могуць даведацца, набраўшы на сваім мабільным тэлефоне слова «protest» і даслаўшы яго на нумар 27138.

"Хартыя'97"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение