“Ваеннае становішча ў Беларусі? Як гэта здарылася і што далей?”

Тэлеканал “Белсат” супольна з беларускім радыё “Рацыя”, фондам “Свабода і дэмакратыя” і Цэнтрам Усходняй Еўропы, стыпендыяльнай праграмай імя Кастуся Каліноўскага праводзяць канферэнцыю “Ваеннае становішча ў Беларусі? Як гэта здарылася і што далей?” Яна адбываецца ў канферэнц-зале Сейму Рэспублікі Польшча.

Адкрыў канферэнцыю маршалак Сейму Гжэгаж Схэтына. Пасля ў чатырох секцыях праходзілі выступы сваякоў вязняў і ўдзельнікаў пратэстаў у Мінску, палітыкаў асноўных дэмакратычных партыяў і рухаў Беларусі, сяброў асноўных польскіх няўрадавых арганізацыяў ды мэдыяў Беларусі, польскіх палітыкаў, якія падтрымліваюць захады на карысць дэмакратыі ў Беларусі. Пасля адбудзецца супольнае падпісанне закліку ў справе падтрымання Польшчай незалежных ініцыятываў на карысць дэмакратыі ды абароны правоў чалавека ў Беларусі. На канфэрэнцыю не змаглі выехаць Таццяна Севярынец і Мілана Міхалевіч. У першай забралі пашпарт у КДБ, другую спынілі спецслужбы ў Баранавічах увечары, патлумачыўшы, што яна з’яўляецца “невыязной”.

"Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение