У Беластоцкім цэнтры культуры прагучалі беларускія калядкі

У Беластоцкім ваяводскім асяродку анімацыі культуры ў прайшлі "Калядныя сустрэчы", якія ладзілі выхавацелі беларускай групы з дзіцячага садка № 14 у Беластоку.
Барбара ПякарскаяУ Беластоцкім ваяводскім асяродку анімацыі культуры ў прайшлі "Калядныя сустрэчы", якія ладзілі выхавацелі беларускай групы з дзіцячага садка № 14 у Беластоку.

Па словах старшыні аб’яднання “АБ-БА” Барбары Пякарскай, якая была аднаым з арганізатараў першых калядаванняў, “Калядныя сустрэчы” – гэта добрая нагода, каб сабрацца разам і правесці супольныя калядаванні.

“Нас было намнога менш і ў выніку – было больш камерна, месца нам хапала ў садку і, праўду сказаўшы, не думалі, што трэба будзе выходзіць кудысьці навонкі, бо не будзе месца ў садку, -- распавядае Барбара Пякарская.-  Думаю, трэба цешыцца, што нас усё больш, садок папулярны, дзяцей у ім штораз больш. Традыцыя сустракацца ў час свята – мы па-рознаму рабілі, бо сустракаліся і да Калядаў, а некалькі гадоў ужо робяць сустрэчы пасля святаў. Думаю, што гэта добрая думка, гэта ўжо такі радасны час”.

Супольныя калядаванні ў дзіцячым садку праводзяцца ўжо больш, за тры гады. На іх збіраюцца не толькі выхавецелі і дзеці, але таксама бацькі, дзядулі і бабулі.

Паводле “Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение