Ялінка ў Саўт-Рыверы

У нядзелю 9 студзеня, пасля багаслужбы ў царкве св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы (ЗША), у залі Беларуска-Амерыканскага Цэнтру адбылася традыцыйная дзіцячая ялінка.
У нядзелю 9 студзеня, пасля багаслужбы ў царкве св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы (ЗША), у залі Беларуска-Амерыканскага Цэнтру адбылася традыцыйная дзіцячая ялінка.

Удзельнікі святочнай праграмы дэкламавалі беларускія вершы і спявалі беларускія і амерыканскія калядкі пад музыку сям’і Валянціна і Таццяны Дзямешчыкаў ды іхных дзяцей, Вольгі і Сяргея.

Бацькі і дзяды ўдзельнікаў праграмы, а таксама настаяцель царквы св. Еўфрасінні Полацкай а. Міхаіл разам з прыхаджанамі, прыемна правялі час у вясёлай атмасферы, удзячныя за святочны настрой. Сястрыцтва царквы, а таксама бацькі дзяцей і некаторыя прыхаджанкі, парупіліся аб смачнай ежы і ласунках-пачастунках, якія дзеці шчодра раздавалі прысутным. Шумлівую грамаду малых і моладзі наведаў беларускі Дзед Мароз (сп. Ігар Шаройкін) з торбай цукерак.

А на заканчэнне прыбыў на пажарнай машыне і амерыканскі Санта Клаўс з торбай падарункаў. На фота- і відэаапаратах засталося мноства радасных момантаў для сучаснай пацехі і будучых успамінаў.

Падрыхтоўкай праграмы святкавання займалася спадарыня Таццяна Дзямешчык пры актыўнай дапамозе бацькоў дзяцей, якія ўдзельнічалі ў гэтым святкаванні для ўсіх пакаленняў.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение