Еўрапейская Народная Партыя заклікае ўніверсітэты ЕЗ прыняць беларускіх студэнтаў

Старшыня Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) Вільфрэд Мартэнс заклікае ўніверсітэты краінаў ЕЗ прыняць беларускіх студэнтаў у выпадку іх выключэння за удзел у мітынгах апазіцыі.

Пра гэта Мартэнс заявіў пасля сустрэчы з лідарам руху "За Свабоду" Аляксандрам Мілінкевічам у Бруселі 11 студзеня, паведамляе прэс-служба партыі."Я вітаю ініцыятыву польскіх і літоўскіх універсітэтаў адчыніць свае дзверы для беларускіх студэнтаў (удзельнікаў дэманстрацыі апазіцыі) у выпадку іх выключэння і заклікаю ўніверсітэты ўсіх краін — чальцоў ЕЗ падхапіць гэтую ініцыятыву, а Еўракамісію — аказаць дапамогу", — заявіў Мартэнс.Лідар ЕНП выказаў меркаванне, што калі Еўропа жадае ўбачыць Беларусь дэмакратычнай у будучыні, то яна павінна ўсімі магчымымі спосабамі падтрымліваць грамадзянскую супольнасць у краіне, як паведамляе БелаПАН.Мартэнс паведаміў таксама, што абмеркаваў з Мілінкевічам беларускую сітуацыю, а таксама магчымую рэакцыю на яе з боку ЕЗ. "Жахлівыя інцыдэнты мінулага месяцу нагадалі Еўропе, што Беларуссю кіруе ўрад-ізгой, які выказвае поўную непавагу да дэмакратычных каштоўнасцяў і вяршэнства закону", — сказаў Мартэнс.ЕНП з'яўляецца самай буйной еўрапейскай палітычнай партыяй. Яна аб'ядноўвае дзясяткі партый з 39 краін і ўтварае найбуйнейшую фракцыю ў Еўрапарламенце.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение