Пан Гі Мун патрабуе вызваліць затрыманых беларускіх апазіцыянераў

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў заклапочанасць арыштамі апазіцыянераў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і запатрабаваў іх вызвалення.
Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў заклапочанасць арыштамі апазіцыянераў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і запатрабаваў іх вызвалення. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік генсакратара Марцін Нескірке на брыфінгу ў Нью-Ёрку 10 студзеня, паведамляе Цэнтр навін ААН.

"Пан Гі Мун заклапочаны арыштамі журналістаў, кандыдатаў у прэзідэнты ад апазіцыі і іх прыхільнікаў, патрабуе іх вызвалення і павагі да правоў чалавека", — заявіў Нескірке. Ён таксама адзначыў, што Пан Гі Мун шкадуе аб рашэнні ўлад Беларусі закрыць місію Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) у Мінску.

Паводле апошніх звестак Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, абвінавачанымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня з'яўляецца 31 чалавек. У іх ліку пяцёра былых кандыдатаў у прэзідэнты — Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч, Аляксей Міхалевіч, а таксама прадстаўнікі іх штабоў, грамадскія актывісты, журналісты. Большасць абвінавачаных знаходзіцца пад вартай у следчым ізалятары КДБ, ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Усяго, паводле інфармацыі ГУУС, у рамках расследавання гэтай крымінальнай справы "следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ўстаноўлена звыш 120 чалавек, якія актыўна ўдзельнічалі ў масавых беспарадках 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску".


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение