У Швецыі пратэстуюць супраць рэпрэсій у Беларусі

Праваабарончыя і пісьменніцкія арганізацыі Швецыі аб'ядналіся дзеля пратэсту супраць разгортвання рэпрэсіяў у Беларусі. Сёння яны збіраюцца правесці мітынг пратэсту ля будынку амбасады Беларусі ў Стакгольме.

Ліст амбасадару Беларусі ў Швецыі падпісалі:Лісэ Бэрг, Генеральны сакратар "Міжнароднай Амністыі", Швецыя, Яніна Арлоў, Старшыня Балтыйскай Асацыяцыя Пісьменнікаў, Ульрыка Кнутсан, Старшыня Шведскага Клуба Публіцыстаў, Эспэр Бэнгтсан, Старшыня арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" у Швецыі, Матс Сёдэрлунд, Старшыня Саюза пісьменнікаў Швецыі, Агнета Ліндблум Хультэн, Старшыня Шведскага Саюзу журналістаў, Ула Ларсма, Старшыня Шведскага ПЭН-цэнтру.У іх супольным звароце да беларускіх уладаў адзначаецца:"Цягам апошніх тыдняў мы з вялікай занепакоенасцю сочым за развіццём падзей у Беларусі. У якасці сябра ААН Беларусь ратыфікавала Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека і Канвенцыю ААН аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэтыя правы – аснова дэмакратычнага грамадства, і яны парушаюцца сёння ў Беларусі сістэматычна. Беларусь афіцыйна вызначае сябе як дэмакратычная дзяржава, але тое, як прадстаўнікі дзяржавы ставяцца да тых, хто выкарыстоўвае сваё законнае права на свабоду слова і меркаванняў – дысідэнтаў, пісьменнікаў, журналістаў, праваабаронцаў, грамадзян краіны ўвогуле – немагчыма звязаць з дэмакратычным дзяржаўным ладам і прынятымі Беларуссю абавязацельствамі паважаць правы чалавека.Мы пратэстуем супраць масавых арыштаў і турэмных пакаранняў мірных дэманстрантаў, у тым ліку вялікай групы журналістаў, якія асвятлялі дэманстрацыю ў Мінску 19 снежня, а таксама супраць таго, што некаторыя з гэтых журналістаў рызыкуюць быць абвінавачанымі, ці ўжо абвінавачаныя ў крымінальных злачынствах.Мы пратэстуем супраць таго, як улады абыходзяцца з апазіцыйным кандыдатам у прэзідэнты і былым старшынём Беларускага ПЭН-цэнтру Уладзімірам Някляевым, якога збілі проста на вуліцы, а потым арыштавалі і вывезлі са шпіталя, куды ён трапіў пасля збіцця з чэрапна-мазгавой траўмай. Згодна з інфармацыяй з бліжэйшага атачэння Уладзіміра Някляева, ягонае здароўе ў зняволенні пагоршылася і яго жыццё ў небяспецы.Мы асуджаем пераслед у дачыненні да незалежных арганізацый – як тыя ператрусы, што адбыліся ў памяшканні Беларускага ПЭН-цэнтру і на прыватнай кватэры намесніка старшыні гэтай арганізацыі. Вышэйпрыведзеныя прыклады павінны разглядацца як сведчанне кірунку развіцця палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Беларуская дзяржава паказвае сёння стаўленне да сваіх грамадзян, якое, як падавалася, засталося ў мінулым. Мы патрабуем ад кіраўніцтва Беларусі павагі да правоў чалавека і дэмакратыі, да грунтоўных асноў якой належаць свабода слова і сходаў. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх журналістаў, праваабаронцаў і іншых дэманстрантаў, якія былі пазбаўленыя волі за тое, што скарысталіся сваім правам на мірныя дэманстрацыі і свабоду слова і меркаванняў".

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение