Выйдзем на сусветную акцыю салідарнасці, не будзем маўчаць!

Беларуская суполка “Скарына” ў Празе заклікае правесці сусветную акцыю салідарнасці. Прапануецца правесці акцыю прынамсі у 20-30 краінах (столькі цяпер галоўных арыштаваных, якім пагражае да 15 гадоў) у адзіным фармаце.

Беларуская суполка “Скарына” ў Празе заклікае правесці сусветную акцыю салідарнасці.

Шаноўныя суродзічы! За кратамі ў Беларусі застаюцца некалькі дзесяткаў чалавек, якіх хочуць асудзіць толькі за тое, што хацелі выбараў і пасмелі быць у іх кандыдатамі. Уладзімір Някляеў мае цяжкую траўму галавы, Андрэй Саннікаў – раздробленае калена, Аляксандар Фядута – цукровы дыябет, Мікола Статкевіч ад часу арышту трымае галадоўку. Зняволеная і жонка Саннікава Ірына Халіп, іх дзіця засталося без бацькоў. Выйдзем на сусветную акцыю салідарнасці, не будзем маўчаць! Прапануем правесці акцыю прынамсі у 20-30 краінах (столькі цяпер галоўных арыштаваных, якім пагражае да 15 гадоў) У АДЗІНЫМ ФАРМАЦЕ. Прапануем прыйсці да беларускіх пасольстваў і кансулятаў і перадаць ХЛЕБ І ВАДУ як знак падтрымкі зняволеных, як сімвал выжывання тых, хто сядзіць у турме. Кажыце беларускім дыпламатым пра свае пачуцці, патрабуйце вызвалення палітвязняў, рабіце фота і відэазапісы. ХЛЕБ і ВАДУ можна несці ўрачыста на беларускім абрусе, лепш, каб гэта рабілі шанаваныя старэйшыя людзі.  Абавязкова перадаваць (ясна, без абрусу) або пакідаць на добрым месцы. Група падтрымкі можа мець плакаты такога зместу: Вызваліць кандыдатаў у прэзідэнты, арыштаваных у ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ! Мікола Статкевіч, не памірай! Мікола Статкевіч галадае за выбары без Лукашэнкі, не дадзім яму памерці! Выпусць палітвязняў-выбарцаў, кандыдатаў, жанчын!У гэтым месяцы традыцыйны дзень салідарнасці, 16-е чысло, прыпадае на нядзелю. Пасольствы не працуюць. Таму лепш правесці гэтую акцыю раней, напрыклад у чацвер. Адкажыце, калі ласка, арганізатарaм, каб удакладніць дзень (rita.gatichova@seznam.cz). Не забудзьце паведаміць медыям вашай краіны. Калі вы хочаце, каб пра акцыю даведаліся і ў Беларусі, аператыўна пасылайце вашыя матэрыялы на адрас радыё Свабода Belarus@rferl.org.Ад імя суполкі “Скарына”(Прага, Чэхія) Рыта Гаціх, Алена Ціхановіч


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение