У Варшаве адбудзецца канцэрт ў падтрымку Беларусі

У Варшаве пройдзе канцэрт пад назвай “Культура супраць дыктатуры”. Яго арганізацыяй займаецца “Польскае Радыё”.

У Варшаве пройдзе канцэрт пад назвай “Культура супраць дыктатуры”. Яго арганізацыяй займаецца “Польскае Радыё”.

Пакуль назвы гуртоў, якія прыедуць у сталіцу Польшчы 16 студзеня не раскрываюцца, арганізатары хвалююцца за тое, каб яны ўвогуле даехалі. Адзін з аўтараў ідэі Ігар Знык адзначае, што такім чынам плануецца забіць адразу двух зайцаў: паказаць палякам беларускую культуру, а таксама выказаць салідарнасць палітвязням і незалежным сродкам масавай інфармацыі, якія апынуліся пад ціскам і рэпрэсіямі ўладаў.

- Культура – гэта тое, чым можна змагацца з гэтым рэжымам – ён гэтага баіцца найбольш. Канцэрт адбудзецца 16 студзеня а 19 гадзіне ў канцэртнай зале Польскага Радые “S1” па вуліцы Мадзалеўскага, 59, гэта станцыя метро “Вежбно” калі хто хоча даехаць. Канцэрт будзе транслявацца ў эфіры Другой праграмы Польскага Радыё і ў інтэрнэце.

Як адзначыў Ігар Знык, на канцэрт змогуць трапіць каля 450 чалавек. Квіткі ўжо даступныя ў продажы.

Усе сродкі атрыманыя ад канцэрта будуць накіраваныя рэдакцыі незалежнага выдання “Наша ніва”, у офісе каторага супрацоўнікі КДБ правялі ператрус, была канфіскаваная аргтэхніка. Акрамя таго, у Варшаве 14 і 15 студзеня таксама пройдуць канцэрты у падтрымку палітвязняў і ахвяр рэжыму з удзелам беларусаў.

Антон Разумоўскі, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение