У Санкт-Пецярбургу прайшлі пікеты салідарнасці з Беларуссю

Правяла іх мясцовая арганізацыя "Маладзёжны Яблык" ("Молодежное Яблоко").  Як паведаміў у эфіры Еўрарадыё кіраўнік арганізацыі Аляксандр Гудзімаў, у акцыі прыняў удзел і журналіст Аляксандр Астаф'еў, які трапіў пад арышт 19 снежня ў Мінску.

Правяла іх мясцовая арганізацыя "Маладзёжны Яблык" ("Молодежное Яблоко").  Як паведаміў у эфіры Еўрарадыё кіраўнік арганізацыі Аляксандр Гудзімаў, у акцыі прыняў удзел і журналіст Аляксандр Астаф'еў, які трапіў пад арышт 19 снежня ў Мінску. Нагадаем, што журналіста вызвалілі 22 снежня, пасля прыезду ў Санкт-Пецярбург ён напісаў "пакаянны" ліст. Расійскія апазіцыянеры зладзілі 10 адзінкавых пікетаў на Неўскім праспекце — такая акцыя не патрабуе папярэдняга дазволу ўладаў. Падчас пікетаў удзельнікі з-за холаду перыядычна падмянялі адзін аднаго. Такім чынам у акцыі прынялі ўдзел 20 чалавек. Пікетоўшчыкі трымалі плакаты з надпісамі "Жыве Беларусь!" (па-беларуску), "Далоў Лукашэнку", "Лукашэнка тыран" і інш. Гэткм чынам яны выказвалі сваю падтрымку беларускай апазіцыі. Па словах Гудзімава, многія піцерцы не ведалі пра падзеі ў Беларусі і іх абурала тое, што людзі трапілі ў турму за свабоду слова. Пасля гэтага пікетоўшчыкі паехалі да беларускага консульства ў Санкт-Пецярбургу. Там яны паставілі свечы салідарнасці на ганку будынку і хацелі перадаць петыцыю. Аднак супрацоўнікі консульства да ўдзельнікаў акцыі не выйшлі.

"Еўрарадыё"