У "Тутэйшым часе" згадвалі Таццяну Дубавец

З гібеллю журналісткі Таццяны Дубавец (Сапач) беларусы Літвы і Бацькаўшчыны панеслі вялікую страту. У Літве памяці  Таццяны была цалкам прысвечана радыёпраграма “ТУТЭЙШЫ ЧАС” – ад 4 студзеня 2011 года.

З гібеллю журналісткі Тацяны Дубавец (Сапач) беларусы Літвы і Бацькаўшчыны панеслі вялікую страту.

У Літве памяці  Таццяны была цалкам прысвечана радыёпраграма “ТУТЭЙШЫ ЧАС” – ад 4 студзеня 2011 года. На працягу паўгадзіны эфіру  гучалі ўспаміны беларусаў Літвы і інтэрв’ю з самой Тацянай, зробленае  ў 2010 годдзе. Тацяны жывой, непасрэднай і шчырай – маці і чалавека.

Яшчэ раз пачуць Тацяну Дубавец можна паслухаўшы перадачу, якую можна знайсці ў архіве Літоўскага нацыянальнага радыё.

Архіў штотыднёвай праграмы  “Тутэйшы час”, якую рыхтуе журналіст Йонас Лаўрынавічус, знаходзіцца ў інтэрнэце  на сайце Літоўскага нацыянальнага радыё (LRT) на канале “ Klasika”.

Шлях да праграмы  “Тутэйшы час”: www.lrt.lt
ARCHIVAS/
Klasika/
Справа: ĮRAŠAI/Santara 2011 01 04    15:00

***

Праграма “Тутэйшы час”(для беларусаў Літвы) транслюецца на  канале “Klasika” LRT а 15:00, па аўторках.

Архіўны запіс з’яўляецца на наступны дзень каля 12:00-13:00.

Галіна Лаўрынавічэне

Фота: "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение