Расійскія філолагі арганізавалі збор подпісаў у абарону Фядуты

Расійскія філолагі арганізавалі збор подпісаў пад зваротам у абарону свайго беларускага калегі — гісторыка літаратуры Аляксандра Фядуты, затрыманага ў Мінску ў ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Подпісы збіраюцца ў сацыяльных сетках і ў Інтэрнэце, і колькасць людзей, якія падпісаліся павялічваецца з кожным днём, перадае "Народная воля". У звароце да прэзідэнта і ўраду Расіі ўтрымоўваецца заклік паўплываць на беларускія ўлады і "растлумачыць ім, што без прызнання законнасці апазіцыі і дыялогу з ёю... не толькі заходнія краіны, але і Расія не змогуць гаварыць ні аб якой дэмакратыі ў Беларусі". Пад лістом ужо стаяць подпісы дзеячаў культуры і навукі Расіі, Літвы, Эстоніі, Італіі, ЗША, Беларусі.Да Аляксандра Лукашэнка калегі Фядуты падкрэслена вырашылі не звяртацца.

"Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение