“Еўрапейскія дэмакратычныя студэнты”: вызваліць затрыманых за Плошчу

Еўрапейскае моладзевае аб’яднанне “Еўрапейскія дэмакратычныя студэнты” выступіла з заявай адносна сітуацыі ў Беларусі.

Еўрапейскае моладзевае аб’яднанне “Еўрапейскія дэмакратычныя студэнты” выступіла з заявай адносна сітуацыі ў Беларусі.Як паведаміў кіраўнік “ЕДС” Бэнс Баўэр, які таксама з'яўляецца міжнародным сакратаром кіроўнай партыі Вугоршчыны “Фідэс”, адмыслова для абмеркавання беларускага пытання была сабраная цэнтральная рада “ЕДС”.На радзе былі абмеркаваныя канкрэтныя крокі і захады па дапамозе Беларусі, а таксама прынятыя дзьве заявы – адносна вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і жорсткага разгону мірнай акцыі, і наконт крымінальнай справы супраць старшыні Маладога Фронту Змітра Дашкевіча і двух ягоных паплечнікаў. “Малады Фронт” з'яўляецца адзінай беларускай моладзевай арганізацыяй, якая ёсць паўнапраўным сябрам ЕДС.

“Мы, ад імя “Еўрапейскіх дэмакратычных студэнтаў”, асуджаем незаконныя дзеянні сілавых структураў Беларусі і заклікаем неадкладна вызваліць усіх, каго трымаюць за кратамі, затрыманых як прэвентыўна, так і пасля заканчэння мірнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года, а таксама спыніць іх крымінальны і адміністрацыйны пераслед, адмовіўшыся ад усіх палітычна матываваных абвінавачванняў”, – гаворыцца ў заяве.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение