Каляды надзеі ў Лондане

На Каляды беларусы ў царкве Пятра і Паўла ў Лондане маліліся за вязняў і пацярпелых у нядаўніх падзеях у Мінску. І напярэдадні Божага Нараджэння, і ў сам дзень свята супольнасць прыгадвала нявінна пацярпелых.
Цяперашнія Каляды ў Беларусі вельмі моцна нагадваюць біблейскія падзеі часоў нараджэння Хрыста, калі кароль Ірад, баючыся страціць уладу, учыніў крывавую расправу з нявіннымі дзецьмі ў Бэтлееме.

На Каляды беларусы ў царкве Пятра і Паўла ў Лондане маліліся за вязняў і пацярпелых у нядаўніх падзеях у Мінску. І напярэдадні Божага Нараджэння, і ў сам дзень свята супольнасць прыгадвала нявінна пацярпелых. Айцы Аляксандар Надсан і  Сяргей Стасевіч маліліся за вызваленне зняволеных і супакой у краіне. Святары і вернікі словамі старажытнай літургічнай традыцыі узгадвалі несправядліва зняволеных Язэпа і апостала Пятра:

Каб Госпад Бог пачуў нашую просьбу за слугаў сваіх, як некалі пачуў малітвы святой Царквы, якая малілася за вызваленне Пятра, памолімся. Каб Госпад Бог паказаў сваю міласэрнасць слугам сваім, як некалі праведнаму Язэпу ў Егіпце, і сілаю сваёю хутка вызваліў іх, памолімся. (Поўны тэкст)

У сваім казанні а. Аляксандар Надсан нагадаў, што Сваім уцелаўленнем Хрыстос нагадвае пра тое, што ўлада – гэта перадусім служэнне: Ён прыйшоў, “не каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць жыццё за адкупленне многіх” (Мц 20:28). А. Аляксандар сказаў: “Нярэдка тыя, хто мае ўладу, паддаюцца спакусе ператварыць яе ў самамэту, як сродак самаўзвелічэння коштам іншых. Яна дзейнічае як наркотык, без якога яны не могуць жыць, і яны гатовыя на ўсякае злачынства, каб толькі ўтрымаць яе ў сваіх руках. І тады ўлада ператвараецца ў дыктатуру. Прыкладаў гэтага маем шмат у гісторыі і аж да нашых дзён. У сувязі з трагічнымі падзеямі апошніх дзён у Беларусі шмат хто з беларусаў сустракае свята Нараджэння Хрыстовага з трывогаю ў сэрцы. Што чакае нас у будучыні?” (Поўны тэкст)

Днямі Беларуская Каталіцкая Місія ў Лондане падрыхтавала невялікую калекцыю беларускіх калядак. Вернікі з радасцю даведаліся, што гэтая падборка ўжо патрапіла ў Мінск і была перададзеная палітзняволеным у розных турмах.

Светлае свята Божага Нараджэння ў гэтыя горкія дні становіцца напамінам пра тое, што ўрэшце перамагае не той, хто баіцца за сваю ўладу і чыніць злачынствы, каб яе ўтрымаць, а той, хто нясе Надзею і Праўду сваім людзям, краіне і свету.

"Беларусы ў Вялікабрытаніі"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение