Польшча гатова прыняць студэнтаў, адлічаных у ВНУ за ўдзел у акцыі пратэсту

Міністр навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Барбара Кудрыцка заклікала польскія ўніверсітэты разгледзець магчымасць прыёму на бясплатную вучобу студэнтаў, адлічаных з вышэйшых навучальных устаноў Беларусі "за ўдзел у дэманстрацыях супраць цяперашняга рэжыму".

Аб гэтым паведамляе 22 снежня афіцыйны сайт Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы. "У святле дзеянняў уладаў Беларусі, якія выклікаюць неспакой і заключаюцца ў парушэнні асноўных грамадзянскіх правоў і свабод, з-за пераследу, які таксама закранае людзей навукі і студэнтаў, я заклікаю польскія ўніверсітэты, для якіх свабода з'яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, праявіць акадэмічную салідарнасць", — заявіла Кудрыцка.

Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы ў сваю чаргу выказала гатоўнасць аплаціць пражыванне беларускіх студэнтаў у Польшчы, а таксама пры садзейнічанні польскага Міністэрства замежных спраў аказаць ім падтрымку ў вырашэнні "арганізацыйных пытанняў".

Антон Казанец, "БелаПАН"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение