Рада БНР прапанавала “жалезную заслону” для КДБ і АМАПу

Рада БНР звярнулася да ўраду шэрагу краінаў з прапановай увесці забарону на ўезд для супрацоўнікаў сілавых і праваахоўных структураў Беларусі і членаў іх сем’яў.

Рада БНР звярнулася да ўраду шэрагу краінаў з прапановай увесці забарону на ўезд для супрацоўнікаў сілавых і праваахоўных структураў Беларусі і членаў іх сем’яў.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла заяву, у якой выказала “занепакоенасць надзвычай брутальнымі нават для рэжыму Лукашэнкі рэпрэсіўнымі дзеяннямі ў дачыненні да актывістаў апазbцыі, палітычных і праваабарончых арганізацыяў, журналістаў незалежных сродкаў масавай інфармацыі, якія разгарнуліся ў Беларусі пасля так званых прэзідэнцкіх “выбараў” 19 снежня і набываюць усё большы маштаб. Рэпрэсіі закранаюць не толькі актывістаў, але і членаў іх сем’яў”. Рада БНР звяртаецца да ўрадаў краінаў Еўразвязу, ЗША, Канады, Украіны, Турцыі і Ягіпту з заклікам “забараніць уезд на тэрыторыю гэтых краінаў супрацоўнікам КДБ і іншых спецслужбаў, сістэмы міністэрства ўнутраных спраў,  судоў і пракуратуры Рэспублікі Беларусь, а таксама членам іх сем’яў. Рада БНР разглядае вышэйназваныя структуры як рэпрэсіўны мэханізм, які скарыстоўваецца супраць актывістаў дэмакратычнай апазіцыі”. Рада БНР прапануе, каб гэтая “забарона на ўезд дзейнічала да моманту вызвалення апошняга ў Беларусі палітычнага вязня і скасавання усіх крымінальных і адміністрацыйных спраў у дачыненні да асоб, якіх пераследуюць за іх палітычную пазіцыю”.

Сяргей Навумчык, “Радыё Свабода”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение