Уладзімір Някляеў — лаўрэат прэміі Акадэміі сібірскай літаратуры

Акадэмія сібірскай літаратуры назвала лаўрэатаў за 2010 год — найлепшыя з сібірскага гледзішча постаці ў літаратурным працэсе.

Удзельнікі цырымоніі ў Краснаярску, на якой прысутнічалі вядомыя літаратары Расіі і іншых краін, сустрэлі апладысментамі вестку, што ў намінацыі “грамадзянская мужнасць” адзначаны беларускі паэт Уладзімір Някляеў. Блізкім лаўрэата перададуць прэмію — залатую “цар-рыбу”. У прамовах прадстаўнікоў журы згадваліся ўласцівыя Някляеву “адсутнасць страху і прынцыповасць у адстойванні прынцыпаў чалавечай свабоды". Прагучалі заклікі неадкладна вызваліць з няволі гэтага знанага літаратурнага і грамадскага дзеяча.

svaboda.org


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение