Літва выступае за больш адкрытыя межы з Беларуссю

У інтэрв'ю тэлеканалу Lietuvos ryto televizija літоўскі міністр замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс падкрэсліў, што Літва не лічыць прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі, дэмакратычнымі, але выказаў жаданне, каб абедзве краіны працягвалі актыўна супрацоўнічаць."Мы ў стане выдаваць бясплатныя візы для студэнтаў, мастакоў, артыстаў, арганізатараў розных мерапрыемстваў. Мы павінны адкрыць межы шырэй, наколькі гэта магчыма", - сказаў А. Ажубаліс.Міністр сказаў, што пасля масавых арыштаў яму патэлефанаваў беларускі калега. А. Ажубаліс заявіў, што толькі самі беларусы могуць дапамагчы сабе."Мне патэлефанаваў міністр замежных спраў Беларусі і выказаў сваю ўласную версію таго, што здарылася. Я толькі сказаў, што дапамагчы яны могуць толькі самі сабе, што склалася вельмі негатыўная сітуацыя", - сказаў А. Ажубаліс."Гэтыя выбары былі недэмакратычнымі, і гэтым усё сказана. Мы можам заявіць, што асуджаем дзеянні Беларусі, але ўсё трэба добра прадумаць, паспешнае выказванне застанецца справай толькі аднаго дня, газетным загалоўкам", - сказаў міністр.Па дадзеных партала lrytas.lt, міністр сказаў, што адным з варыянтаў вырашэння праблемы былі б новыя выбары. "Але хто можа прымусіць цяперашняе кіраўніцтва іх правесці?" - задаў рытарычнае пытанне А. Ажубаліс.Тым часам Сейм Літвы асудзіў прымяненне сілы ў Мінску супраць мірных дэманстрантаў і запатрабаваў адпусціць затрыманых, паведамляе BNS.У гэтым дакуменце літоўскі парламент з шкадаваннем канстатуе, што прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся 19 снежаня ў Беларусі не адпавядалі патрабаванням дэмакратычнасці і празрыстасці, якія прад'яўляе АБСЕ.У рэзалюцыі таксама ўтрымліваецца патрабаванне "неадкладна вызваліць затрыманых 19-20 сьнежня 2010 года удзельнікаў мірнага мітынгу" і ў будучыні не выкарыстоўваць беспарадкі як нагоду для расправы з апазіцыяй, палітычнымі арганізацыямі і асобнымі палітыкамі.Парламент заклікае прэзідэнта і ўрад Літвы, усе краіны АБСЕ не прызнаваць прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў мінулую нядзелю ў Беларусі, дэмакратычнымі і законнымі.Еўрапейскі саюз і Злучаныя Штаты ў чацвер прыгразілі перагледзець свае адносіны з Беларуссю з прычыны таго, што пасля прэзідэнцкіх выбараў Аляксандр Лукашэнка жорстка расправіўся з апазіцыяй, паведамляе ru.delfi.lt.

Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение