Берлінцы запалілі беларускім палітвязням 620 свечак

620 свечак запалілі жыхара Берліна перад амбасадай Беларусі ў Нямеччыне ў знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, якія зараз знаходзяцца ў следчых ізалятарах і турмах."Мы праводзім гэтую акцыю, каб немцы не забыліся пра тое, што адбываецца ў Беларусі", – кажа арганізатар акцыі Тобіяс Вайхман:– Робім тут такі пікет, каб нагадаць немцам і тым, хто працуе ў амбасадзе пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Ён працягваецца ўжо другі дзень, будзе таксама заўтра і далей, каб людзі не забылі.Як паведаміў Тобіяс Вайхман, за мерапрыемствам назіралі амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Андрэй Гіро і іншыя супрацоўнікі беларускай амбасады.Тобіяс Вайхман сказаў, што яны запалілі па адной свечцы ад імя кожнага палітвязня, які зараз знаходзіцца ў турмах Беларусі. Дадаткова пікетоўцы паставілі фатаграфіі самых вядомых пялітвязняў ды далучылі да іх спісы ўсіх затрыманых."У студзені плануем працягнуць акцыі салідарнасці сумесна з ПЭН-цэнтрам ды іншымі арганізацыямі", – сказаў Тобіяс Вайхман.Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение