У Беластоку прэзентавалі беларускую кухню

Памяці продкаў, дабрабыту сучаснікаў, шчасцю нашчадкаў – такія словы чытаем на першай старонцы кнігі "Беларуская кухня. Моц смаку" аўтарства Юрыя Качука.

Памяці продкаў, дабрабыту сучаснікаў, шчасцю нашчадкаў – такія словы чытаем на першай старонцы кнігі "Беларуская кухня. Моц смаку" аўтарства Юрыя Качука.

Прыгожа ілюстраванае выданне змяшчае шматлікія рэцэпты, якія аўтар, што жыве ў Зэльве, крапатліва збіраў шмат гадоў як у родным мястэчку, так і па-за яго межамі.

Як адзначае Юры Качук, каб прыгатаваць сапраўдную беларускую страву, трэба не толькі мець адпаведны настрой, але і думаць па-беларуску:

– Калі думаеш па-беларуску, калі з беларускіх прадуктаў усё гэта гатуеш, тады і атрымаецца беларускай страва. Рэцэпты збіраліся і па Зэльве, і ў Наваградку. Шмат якіх рэцэптаў давялося мне адаптаваць са старадаўніх беларуска-ліцьвінскіх кніжак, адаптаваць да сучаснасці. Я люблю, калі і жонка на кухні дапамагае, я без памочнікаў не магу абыйсціся, каму ж даверыць цыбулю рэзаць...

Пасля прэзентацыі выдання, якое адбывалася ў Беластоцкай кнігарні "Акцэнт", аўтар прапанаваў усім удзельнікам імпрэзы пачастунак – уласна прыгатаваны селядзец.

Варта адзначыць, што сродкі, атрыманыя ад распаўсюджвання кнігі "Беларуская кухня. Моц смаку", будуць выкарыстоўвацца дзеля ўпарадкавання месцаў масавых рэпрэсій у Курапатах.

Кніга выйшла ў Беластоку, у выдавецтве "Ортдрук". Гэта ўжо другое выданне аўтара, прысвечанае кулінарыі. Першае – "Традыцыйныя стравы Гродзеншчыны і Беласточчыны" выйшла ў суаўтарстве з аніматарам культуры Янінай Чыжэўскай.

Яна Запольская, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение