Дональд Туск заявіў пра зьмену палітыкі ў дачыненьні да Беларусі

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў пра зьмену палітыкі ў дачыненьні да Беларусі. Ён прызнаў, што палітыка ЭЗ не прынесла посьпеху. Аднак прэм’ер зазначыў, што Варшава не зацікаўленая ў моцным пагаршэньні адносін зь Беларусьсю.Д. Туск: Не атрымалася. Але гэта не азначае, што мы будзем ініцыяваць агрэсыўную палітыку ў дачынені да Беларусі. Я ня думаю, што Польшча павінна быць зацікаўленая ў тым, каб пагаршаць умовы жыцьця апазыцыі ці польскай меншасьці ў Беларусі. Я пастараюся выкарыстоўваць адпаведныя да сытуацыі сродкі. Калі будзе адбывацца нешта добрае, то мы працягнем руку. Калі нешта дрэннае, то нашая палітыка будзе больш жорсткай.Прэм’ер сказаў, што Польшча ў бліжэйшыя дні будзе старацца паінфармаваць Захад аб тым, што дакладна здарылася падчас выбараў у Беларусі.

polskieradio.pl


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение