Канада асуджае рэпрэсіі ў Беларусі

Прадстаўнікі беларускай дыяспары і МЗС Канады выступілі з заявамі, у якіх асудзілі гвалтоўныя дзеянні ў Менску супраць апазыцыі.Міністар замежных спраў Канады Лоўрэнс Кэнан выступіў з заявай, у якой выказаў занепакоенасць канадыйскага ўраду “гвалтам у дачыненьні да кандыдатаў ад апазыцыі, СМІ і дэманстрантаў Менску”.“Мы заклікаем ўрад Рэспублікі Беларусь правесці дакладнае і аб’ектыўнае расследаванне гвалту ў дзень выбараў і гарантаваць грамадзянам Беларусі свабоду слова і сходаў” – гаворыцца ў заяве.У першыя гадзіны пасля падзеяў ў Менску 19 снежня Згуртаваньне беларусаў Канады прыняло заяву, у якой асудзіла рэпрэсіі супраць кандыдатаў апазыцыі і іх прыхільнікаў і адзначыла, што “ўрад Беларусі нясе ўсю адказнасць за выкарыстанне сумнеўных мэтадаў супраць грамадзянскай супольнасці”. “ Тыя эўрапейскія інстытуцыі, якія яшчэ нядаўна лабіравалі Лукашэнку ў спадзяванні на свабодныя і справядлівыя выбары, павінны прызнаць, што дыктатар змяніўся не нашмат. Яшчэ адны выбары былі бессаромна сфальшаваныя”.

svaboda.org


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение