І.Абэсала: На пікеце ў Лондане былі славутыя брытанцы (фота)

Пікет саліданасці з палітвязнямі ў Беларусі прайшоў перад беларускай амбасадай  у Лондане. Акцыя была арганізавана адной з міжнародных праваабарончых арганізацыяй і сабрала каля 50 чалавек.На месцы падзеяў знаходзілася Івонам Абэсала, якая расказала пра акцыю слухачам Радыё Рацыя.РР: - Што адбывалася ўчора перад беларускай амбасадай у Лондане і хто там сабраўся?ІА: - Учора каля амбасады сабралося каля 50 чалавек. Арганізатары заявілі, што дзякуючы такім пратэстам грамадская супольнасцть павінна зрабіць нешта ў кірунку падтрымкі свабоднага слова ў Беларусі. Каб перамагчы гэтую дыктатуру, патрэбны большы палітычны ціск. Сабраліся людзі, для якіх лёс Беларусі вельмі важны. І сярод якіх, што варта адзначыць быў добра вядомы брытанскі актор Іан Маккелен а таксама Самуэль Вест. Прыйшлі таксама прадстаўнікі брытанскіх беларускіх арганізацый. Перадусім сабраліся брытанцы, для якіх свабода слова - гэта аснова цывілізаванага жыцця, якія не пагаджаюцца з тым, што яны пабачылі ў медыях пра падзеі ў Беларусі ў мінулую нядзелю.

РР: - У СМІ паведамлялася, што на акцыі была і сястра Андрэя Саннікава, які зараз знаходзіцца з турме.ІА: - Так, я яе таксама бачыла. Яна проста расплакалася. Яна трымала плакат, на якім было напісана "вярніце ім свабоду". Яна расказала пра падзеі ў Беларусі і як Лукашэнка тракуе ў сябе ў краіне апазіцыю. І гэта ўсіх уразіла, хто сабраўся ля беларускай амбасады.

РР: - Урад Вялікабрытаніі асудзіў гвалт супраць удзельнікаў Плошчы з боку беларускіх спецслужбаў, але такія пратэсты ў Брытаніі таксама справа грамадскіх арганізацый. І ў тым ліку акторыў. Чаму акторы прымаюць актыўны ўдзел у падобных пратэстах?ІА: - Як учора сказаў Іан Маккелен, з дапамогаў тэатру, кіно, увогуле мастацтва, можна данесці людзям шмат больш, чым з дапамогай медыяў.

Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение