Польскі Сейм рыхтуе рэзалюцыю па Беларусі

У бліжэйшы час будзе арганізаванае паседжанне камісіі польскага Сейму па замежных справах, магчыма пасля святочнага перапынку, на першай сесіі парламента. Гэтае паседжанне будзе прысвечанае беларуска-польскім стасункам і ацэнцы сітуацыі ў Беларусі.Запрашэнне аб удзеле ў абмеркаванні атрымае міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, пра гэта паведаміў віцэстаршыня польскага Сейма па пытаннях знешняй палітыкі, Роберт Тышкевіч.- На гэтым паседжанні Камісіі мы хочам грунтоўна прааналізаваць і акрэсліць крокі, якія будзе рабіць польская дыпламатыя ў сувязі з падзеямі ў Беларусі, а менавіта вяртання да палітыкі гвалту і рэпрэсій. Мы перададзім нашу пазіцыю, пры дапамозе дыпламатычных каналаў, уладам Беларусі, беларускай амбасадзе, а таксама парламенту Беларусі і Ўраду. Я таксама не выключаю, што ў залежнасці таго як будуць разгортвацца падзеі ў Беларусі, на сесіі пасля Новага Году, Сейм прыме рэзалюцыю ў па справе сітуацыі ў Беларусі.Па інфармацыі Роберта Тышкевіча, прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ад польскага ўраду і Міністэрства замежных спраў прадставіць кіраўніцтву Еўрасаюза прапанову аб сумеснай і адзінай палітыцы ў дачыненні да Беларусі з боку еўрадэпутатаў.

Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение