МЗС Польшчы выклікаў беларускага амбасадара

Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала беларускага пасла і паведаміла яму пра пазіцыю, якую займае ведамства адносна беларускіх выбараў і сітуацыі з затрыманнямі ў Беларусі апазіцыйных кандыдатаў, журналістаў і простых людзей.Пра гэта Рацыі паведаміў прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Босацкі:

– МЗС асуджае ход як выбараў, асабліва падлік галасоў у час гэтых выбараў, так і жорскую расправу над беларускай апазіцыяй на мінскіх вуліцах, расправу, з якой абсалютна ніяк нельга пагадзіцца. Дамагаемся ад беларускіх улад, па-першае, спыніць насілле, а па-другое – вызваліць затрыманых, ды па-трэцяе – даць інфармацыю пра тых апазіцыянераў, пра лёс якіх мы не ведаем.Сёння таксама сваю нязгоду з дзеяннямі беларускіх уладаў і сілавых структур выказалі вядомыя еўрапейскія палітыкі, у тым ліку Ежы Бузек, Кэтрын Эштан, лідар польскай пазіцыі Яраслаў Качыньскі і іншыя.Антон Разумоўскі, Радыё Рацыя.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение