"Зніч" прэзентуе новы альбом на фестывалях Францыі і выступіць разам з KoRn

Яшчэ летам гэтага года пасля выступлення на разагрэве ў адроджаных Gods Tower, да музыкаў "Зніча" падышлі французы і праз перакладчыка прапанавалі супрацоўніцтва.

Яшчэ летам гэтага года пасля выступлення на разагрэве ў адроджаных Gods Tower, да музыкаў "Зніча" падышлі французы і праз перакладчыка прапанавалі супрацоўніцтва.

Яны сказалі, што ўжо тры гады сачылі за беларускай метал-сцэнай, і сярод усіх гуртоў абралі менавіта Алеся Таболіча і каманду. Але тады лідар гурта вырашыў, што замежнікі памыліліся, і што гэта ўсё пустыя размовы.Алесь Таболіч: "Калі мы пазнаёміліся, я здзівіўся, бо думаў, што нас пераблыталі з тымі ж Gods Tower. Хоць яны і сказалі адразу: нас цікавіць беларуская мова і культура! Ну, падумаў, што гэта так на словах і застанецца. Але, так атрымалася, што дзесьці праз тыдзень яны ператэлефанавалі. І зараз, на дадзены момант, у нас плануюцца два канцэрты 23-га і 24-га сакавіка: першы ў Парыжы, а другі ў Мецы".Больш за тое, па словах Алеся, іх запрасілі прадставіць Беларусь на фестывалі Global East Rock Festival 2011, які будзе праходзіць у Кіеве з 19-га да 21-га жніўня. Дарэчы, сярод хэдлайнераў фэсту ўжо запланаваныя гурты KoRn i In Extremo, астатнія ўдзельнікі будуць названыя бліжэй да лютага. Што ж тычыцца фестываляў у Францыі, то там з вядомымі нам калектывамі больш складана, бо большасць іх – французскага паходжання.Алесь Таболіч: "Мы будзем граць цэлую гадзіну, і не проста на разагрэве, а як менавіта першы эшалон. Там другім эшалонам будуць нейкія знакамітыя французскія каманды, але я не ведаю іх назвы, бо яны на французскай. І мы там, як прадстаўнікі нейкага эксклюзіву, бо еўрапейскіх каманд у іх было шмат і яны іх даўно ведаюць, а вось Беларусь для іх – цікавая рэч".Па гэтай жа прычыне Алесю Таболічу прапанавалі самастойна зрабіць афішу пад выступы на французскім Black Druids Festival. А каб не ўзнікла пытанняў з мовай, лэйбл TLBM даслаў франтмэну французскі тэкст, які мусіць быць на афішы. Ужо зараз "Зніч" актыўна рыхтуецца да будучых выступаў. Музыкі нават пачалі запіс новага, першага амаль за шэсць гадоў, альбома, які можа з'явіцца ўжо ў хуткім часе.Алесь Таболіч: "Мы вырашылі да сакавіка запісаць новы альбом і прэзентаваць яго там. Называцца ён будзе "Мроя" і, думаю, што праз два месяцы ён будзе ўжо гатовы. Французы таксама зацікаўленыя выдаць гэты альбом на французскім лэйбле. Таксама я мяркую, што мы будзем рабіць тур, як па тэрыторыі Беларусі, так і зараз дамаўляемся з Расіяй ды Украінай. Пад нашу новую праграму мы будзем рабіць касцюмы, на якіх былі б арнаментальныя рэчы, каб усё ж бачна было, што мы з Беларусі. Будзе не проста этніка, строі беларускія, а менавіта стылізаваныя ў металічным амплуа".

Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение