"Ilo & Friends" прэзентаваў дыск "Сланечнікі"

У беластоцкім джаз-клубе "Адэон" прайшла прэзентацыя новага альбома гурта "Ilo & Friends". Паслухаць песні з альбома "Сланечнікі", а таксама ранейшыя кампазіцыі гурта прыйшлі шматлікія прыхільнікі ды проста сябры "Ilo & Friends".

Па словах вакалісткі гурта Іло Карпюк, дзякуючы якраз публіцы падчас канцэрту атрымалася вельмі пазітыўная ды сяброўская атмасфера:

– Не падвяла публіка і я лічу, што мы зараз маем сваю публіку – гэта вельмі цешыць. Не толькі публіку ў Беластока, але прыязджаюць людзі і з-па-за Беластока на такі канцэрт. Канцэрт быў для нас важны, але для тых, хто слухае і спрыяе беларускай музыцы на Падляшшы – гэта таксама важная падзея. Нашы сябры ў такія важныя моманты як канцэрт – таксама з намі.

"Сланечнікі" -- гэта другі альбом гурта "Ilo & Friends", які ў гэтым годзе адзначае пяцігоддзе сваёй дзейнасці.

Міхась Сцепанюк, "Радыё Рацыя"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение