"Вагон другога класа" прыпыніцца ў Беластоку

“Рамантычная аповесць пра цягнікі, жаданні і Падляшша" - так называецца прэзентацыя кнігі “Вагон другога класа” і  сустрэча з яе аўтарам Міхасём Андрасюком,сябрам Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", якая пройдзесёння ў 18 гадзінаў у кнігарні "Акцэнт" у Беластоку.

Міхась Андрасюк

Арганізатар сустрэчы і выдавец кнігі Арнольд Тачыскі адзначае, што кніга "Вагон другога класа “ – гэта аповесць, якая з'яўляецца раз на дзесяцігоддзе.

- Яна апісвае наш рэгіён нязвыкла паэтычна і рамантычна. Той, хто любіць чэшскую літаратуру, напрыклад, Грабала, або такую паэтыку, якая была ў фільме "Цягнікі пад адмысловым наглядам", то напэўна зразумее клімат гэтай кніжкі, якая паэтычна адблюстройвае наша звыклае жыццё, нашу прыроду, нашу культуру - усё гэта з'яўляецца файным тлом у любоўнай гісторыі. Геніяльная аповесць. Запрашаем на 17-ю гадзіну ў "Акцэнт". Можна будзе сустрэцца з аўтарам.

Аповесць "Вагон другога класа" – першая кніга Міхася Андрасюка на польскай мове. Як кажа сам аўтар, такім чынам ён хацеў пашырыць круг чытачоў і адначасова данесці да польскага чытача ўнікальны каларыт Гайнаўскай зямлі. Кніга выйшла ў свет у серыі “Трансгранічныя сцежкі” ў Бібліятэчцы Радыё Рацыя.

Валянціна Лаеўская, "Радыё Рацыя"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение