Белсатаўскі фільм намінавалі да прэстыжнай узнагароды

Дакументальны фільм "Шанц на новае жыццё" Юрыя Каліны, зняты для тэлеканалу "Белсат", намінавалі на адну з найбольш прэстыжных журналісцкіх узнагародаў у Польшчы - Grand Press у катэгорыі "тэлевізійны рэпартаж".

Дакументальны фільм "Шанц на новае жыццё" Юрыя Каліны, зняты для тэлеканалу "Белсат", намінавалі на адну з найбольш прэстыжных журналісцкіх узнагародаў у Польшчы - Grand Press у катэгорыі "тэлевізійны рэпартаж".

"Шанц" пазмагаеццца за ўзнагароду ў гэтай катэгорыі разам з шасцю іншымі творамі, выбранымі сярод саракашасці дасланых на конкурс. Уручэнне ўзнагародаў адбудзецца ў варшаўскім гатэлі Hilton 15 снежня 2010 г.

Фільм распавядае пра царкву «Новае жыццё», пра змаганне яе вернікаў за права на існаванне. Героі фільма – вернікі царквы «Новае жыццё», пераважна інтэлігенцыя і моладзь, а таксама людзі, якія прайшлі праз цяжкасці ў жыцці і дзякуючы веры наноў знайшлі сябе.

Аўтар фільма Юрый Каліна, вядомы беларускі тэлежурналіст і рэжысёр шматлікіх дакументальных фільмаў і рэпартажаў, якія былі паказаны на міжнародных кінафестывалях. Сярод узнагароджаных стужак – “Ад голаду і мору”, “Чарнобыльцы”, “Партызанская школа”, “Апошні дыктатар Еўропы”, “Пагоня за праўдаю”. Юрый Каліна паходзіць з Падляшша і працуе ў беластоцкім аддзеле Польскага тэлебачання, а таксама ўзначальвае беластоцкую рэдакцыю “Белсату”.

Паводле прэс-службы Belsat TV


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение