У Берліне адкрываецца 3-і Кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША

25 лістапада ў Берліне адкрываецца 3-і Кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША "Перспектывы пераменаў у Беларусі і як ім можна спрыяць". Сустрэчу адкрые дыскусія "Каштоўнасці і палітыка ў дачыненні да Беларусі", у якой возьмуць удзел дэпутат бундэстага Марылуіза Бэк, кіраўнік НДА Еўрапейскіх абменаў Стэфані Шыфэр і член праўлення Нямецка-беларускага таварыства Петэр Лізеганг.

Удзельнікі кангрэса абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі і перспектывы краіны ў такіх галінах, як правы чалавека, становішча СМІ, эканамічная сітуацыя і сітуацыя ў сферы культуры. Прадстаўнікі дыяспары таксама сустрэнуцца з дэпутатамі бундэстага Іллёй Зайфертам і Арнольдам Фатцэмам. У кангрэсе возьме ўдзел былы кіраўнік місіі АБСЭ ў Мінску Ганс-Георг Вік. Да ўдзелу ў кангрэсе запрошаны беларусы, якія пражываюць у Еўропе і ЗША, актывісты прабеларускіх НДА на Захадзе, прадстаўнікі беларускіх СМІ, аналітычных цэнтраў і трэцяга сектара. У рамках сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні, звязаныя з магчымай рэалізацыяй праектаў у сферах палітыкі, грамадства, бізнесу, культуры, інфармацыі, прафесійнага супрацоўніцтва. Акрамя таго, будуць абмяркоўвацца пытанні дзейнасці і каардынацыі удзельнікаў кангрэса на бліжэйшы год. Кангрэс завершыцца 28 лістапада. Ён арганізаваны грамадскай арганізацыяй "Трэці шлях" і Нямецка-беларускім таварыствам пры падтрымцы фондаў Маршала (ЗША) і Боша (ФРГ). Першы кангрэс новай беларускай дыяспары прайшоў у сакавіку 2008 года ў Таліне (Эстонія), другі - у красавіку 2009 года ў Страсбургу.

Марына Рахлей, “БелаПАН”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение