Міхась Андрасюк дасць справаздачу перад землякамі

Для беларускага празаіка з Беласточчыны Міхася Андрасюка 2010 год стаў надзвычай ураджайным на кнігі. 19 лістапада пісьменнік прэзентуе свае кніжныя навінкі ў родным горадзе Гайнаўка.

Для беларускага празаіка з Беласточчыны Міхася Андрасюка 2010 год стаў надзвычай ураджайным на кнігі. 19 лістапада пісьменнік прэзентуе свае кніжныя навінкі ў родным горадзе Гайнаўка.

З друку выйшлі адразу дза зборнікі: польскамоўны "Вагон другога класа", які пабачыў свет у Беластоку, і беларускамоўны "Вуліца Добрай Надзеі", які літаральна днямі выйшла ў Мінску ў кніжнай серыі "Кнігарня пісьменніка".

Міхась Андрасюк кажа, што ён пішы пра сваю малую радзіму Гайнаўшчыну і людзей, якія там жывуць:

- Я спадзяюся, што пішу іначай і так бачу мэту літаратуры - пісаць па-свойму. Я пішу пра мястэчка, пра менталітэт малога памежнага мястэчка дзесці на мяжы Польшчы і Беларусі. Пішу пра менталітэт беларуса, які жыве на гэтай зямлі па польскім баку мяжы, увогуле пра менталітэт.

Прэзентацыя новых кніг Міхася Андрасюка адбудзецца заўтра, 19 лістапада, у Гайнаўцы ў тамтэйшым музеі беларускай культуры. Пачатак а 17-й гадзіне.

Васіль Кроква, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение